фота з ЖЖ «Начных ваўкоў»
«Нягледзячы на тое, што па ўсіх пагранпераходах раздадзеныя разнарадкі — «не пускаць НВ [«Начных ваўкоў»], нашы ўсё такі перайшлі мяжу! Пра гэта паведаміў Хірург [байкер Аляксандр Залдастанаў]. Зараз хлопцы адправіліся па запланаваным маршруце. Мэта — Браціслава. Там яны павінны сустрэцца з байкерамі з Балканскага паўвострава», — паведамляе клуб.
Кіраўнік мотапрабегу «Начных ваўкоў» да 70-годдзя Перамогі Андрэй Баброўскі заявіў радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што прадстаўнікі клуба дабраліся да Чэхіі:
«Частка нашых удзельнікаў у Остраве знаходзяцца, бо мы плануем мерапрыемствы з консульствам у гонар 70-годдзя вызвалення Остравы».
Паводле яго слоў, мотакалона рухаецца па запланаваным маршруце.
Пры гэтым не ўдакладняецца, у якім месцы байкеры перасеклі мяжу і колькім матацыклістам удалося ўехаць на тэрыторыю ЕС.