Крывец згуляў за «Мец» у чэмпіянаце Францыі 22 матчы
У клуба - 30 ачкоў, 19-е месца (горшы паказчык толькі ў «Ланса», 26 ачкоў), адставанне ад выратавальнага 17-га месца складае 11 пунктаў, але засталося правесці ўсяго два туры.
«Мец», дарэчы, год таму выйшаў з Лігі 2 у Лігу 1, але не здолеў замацавацца ў найвышэйшым дывізіёне.
Паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец перайшоў у французскі клуб у жніўні мінулага года. У чэмпіянаце Францыі згуляў 22 матчы, забіў адзін мяч і зрабіў дзве галявыя перадачы.
Раней выказвалася меркаванне, што ў выпадку вылету «Меца» ў Лігу 2 клуба прыйдзецца развітацца з шэрагам гульцоў, у тым ліку і з Крыўцом.