Большасць грамадзян Украіны выступае за ўступленне ў НАТА. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы са зваротам да Вярхоўнай Рады Украіны.

«У выпадку правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму, мы б лёгка выйгралі», — сказаў Парашэнка.

Але, па словах прэзідэнта, на Захадзе не спяшаюцца адкрываць дзверы Альянсу для Украіны.

«Мы будзем вельмі жорстка адстойваць нашы інтарэсы … Наша задача — дасягненне ўсіх неабходных для ўступлення крытэраў. І права прымаць гэтае рашэнне належыць выключна ўкраінскаму народу на ўсеўкраінскім рэферэндуме», — заявіў Парашэнка.

Разам з тым, ён падкрэсліў, што не дазволіць выкарыстоўваць гэтую тэму для расхіствання сітуацыі ўнутры краіны. І пытанне па НАТА будзе пастаўленае толькі тады, калі па ім будзе кансэнсус усіх рэгіёнаў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?