У выніку апошніх дамоўленасцей у Беларусі няма праблем з выгаднымі крэдытамі. На гэты факт звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму.

«У наш няпросты час вельмі многія прадпрымальнікі, бізнесмены, кіраўнікі вялікіх прадпрыемстваў гавораць аб крэдытаванні, фінансаванні больш выгадным і льготным, - адзначыў беларускі лідар. - У выніку нашых апошніх візітаў і дамоўленасцей у Азіяцкім рэгіёне, з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Пакістанам, Індыяй, раней В'етнамам і іншымі дзяржавамі - праблем з крэдытамі няма, і гэта вельмі выгадныя крэдыты».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час апошняга візіту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі $7 млрд крэдытных рэсурсаў дадаткова да $15 млрд, выдзеленых раней пад невялікі працэнт. Прэзідэнт Індыі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, праведзенай 3 чэрвеня, адзначыў, што ўрад Індыі падтрымлівае індыйскія і беларускія кампаніі і будзе прадастаўляць ім ільготныя крэдыты.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што сродкі павінны накіроўвацца на эфектыўныя праекты. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ім прынята рашэнне не падзяляць у гэтым выпадку прадпрыемствы на дзяржаўныя і прыватныя. «Усе маюць права і могуць атрымаць гэтыя крэдыты пад развіццё вытворчасці», - сказаў ён.

«Таму, я сказаў бы, упершыню ў гісторыі ў Беларусі створаны такія ўнікальныя ўмовы для работы бізнесу. Галоўнае - гэта праекты. Скажу шчыра, іх проста не хапае сёння. Таму што стаў больш строгім падыход да іх: проста так, без усялякіх гарантый, вырабляць і на склад складаць прадукцыю ў наш час справа дрэнная. Таму ёсць добры праект - будзем падтрымліваць, будзем фінансаваць», - адзначыў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?