На нафтабазе пад Кіевам ўзарваліся рэзервуары з палівам. Выбух быў такой сілы, ратавальнікі і медыкі, што знаходзіліся на месцы, разбягаліся ўрассыпную. Выбух — наступства пажару, які не могуць патушыць з 17:00 8 чэрвеня, паведамляе kp.ua.

Медыкі ўвесь час вязуць пацярпелых у бальніцы. У Васількове, дзе знаходзіцца нафтабаза, перабоі з мабільнай сувяззю.

Паводле ДСНС, адзін чалавек загінуў, яшчэ тры дастаўлены ў бальніцу. Але колькасць ахвяр можа быць вялікай, бо ў цэнтры выбуху знаходзіліся каля 180 ратавальнікаў.

Кіраўнік МУС вельмі эмацыйна пракаментаваў сітуацыю ў «Фэйсбуку», напісаўшы: «Выбух на нафтабазе пад Васільковым. Гіганцкі. Загінулі пажарныя. СНС сцягвае ўсе, што ёсць. Па трывозе паднятая Нацгвардыя. Працуем», — напісаў Арсен Авакаў.

***

На нафтабазе гараць ужо 16 рэзервуараў з гаручым.

Адзначаецца, што цяпер ліквідаваны пажар аднаго рэзервуара ёмістасцю 900 куб. м і працягваецца тушэнне 16 рэзервуараў, з іх: 8 - ёмістасцю 900 куб. м. і 8 - ёмістасцю 50 куб.м, піша Unian.net.

***

Пажар на нафтабазе «БРСМ-нафта» ў пасёлку Гляваха Васількоўскага раёна Кіеўскай вобласці па стане на 07:00 9 чэрвеня працягваецца, у выніку здарэння пацярпелі 5 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях.

Усяго да тушэння пажару прыцягнута 62 адзінкі пажарнай і спецыяльнай тэхнікі і 308 чалавек асабовага складу, а таксама 3 пажарныя цягнікі ад «Укрзалізніцы».

БРСМ-нафта, у прыватнасці, выкарыстоўвае пастаўкі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0