Допіс з гэтай нагоды змясціў у сваім фэйсбуку яе адвакат Ілля Новікаў.

Reuters.com

Reuters.com

«Даўно не пісаў пра справу Саўчанка. Заўтра роўна год як яе захапілі ў палон пад Луганскам, будзе асобны вялікі допіс з апісаннем агульнага стану спраў. Пакуль сцісла аб тым, што было ў апошні час.

Другі тыдзень ідзе азнаямленьне абароны з матэрыяламі справы. Там ужо 38 тамоў, будзе яшчэ 39-ы, куды ўвойдуць усе нашы хадайніцтвы і заўвагі па выніках гэтай працэдуры. Надзея знаёміцца ў СІЗА, ёй туды возяць па 5-6 тамоў за раз, яна іх гартае і адзначае тое, што прыцягнула яе ўвагу. Мы, адвакаты, так не можам, стандарты прафесіі загадваюць ў гэтым выпадку дэталёвасць. Для пачатку нам трэба цалкам перазняць на камеру кожную старонку ў кожным томе, нават зусім бессэнсоўныя, накшталт статута ТАА, які выконваў пераклад з украінскай. Галоўным чынам для таго, каб на гэтых старонках потым не магло з'явіцца нічога іншага… «, — напісаў Новікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?