Фота «Дэйлі тэлеграф».

Фота «Дэйлі тэлеграф».

Грэцыя ўводзіць кантроль за капіталам, банкі заўтра будуць закрытыя. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Алексіс Цыпрас. У панядзелак не будзе працаваць і Афінская біржа.

Гэтымі захадамі ўлады хочуць збіць хвалю панікі пасля таго як урад краіны адмовіўся ад далейшага ажыццяўлення праграмы аздараўлення фінансаў краіны.

Лявацкі ўрад краіны працягвае абвінавачваць ва ўсіх праблемах еўрапейскі Цэнтрабанк, Міжнародны валютны фонд і кіраўніцтва еўрапейскіх інстытутаў.

Еўрапейскі Цэнтрабанк захаваў падтрымку грэчаскіх банкаў, але абмежаваў яе памер узроўнем пятніцы мінулага тыдня. А гэтага мала, бо грэкі кінуліся знімаць дэпазіты.

Чым скончыцца для Еўропы магчымы выхад Грэцыі з еўразоны, пакуль няясна.

«Чым спакайней мы будзем падыходзіць да праблем, тым мякчэйшымі будуць іх наступствы і тым раней мы іх пераадолеем», — сказаў учора ў тэлезвароце лявацкі прэм'ер-міністр краіны Алексіс Цыпрас, урад якога адмовіўся ад праграмы строгай эканоміі, якая была ўмовай працягу атрымання фінансавання Еўрасаюзам і МВФ.

Еўра сёння на азіяцкіх біржах упаў на 2%.

Абмежаванні на зняццё грошай будуць распаўсюджвацца толькі на карты, выдадзеныя грэчаскімі банкамі. Па картах замежных банкаў грошы абяцаюць выдаваць без абмежаванняў, каб не адстрашыць замежных турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?