або Новая беларуская ідэнтычнасьць.

Прапануем Вашай увазе падборку тэкстаў, што выйшлі ў новым нумары газэты «Наша Ніва» у чарговым выпуску эсэістыкі/крытыкі/рэфлексій «Пра-бел/Пра-сьвет». Гэтым разам ён прысьвечаны пераменам у беларускай ідэнтычнасьці.

У нацыянальным характары пачалі адбывацца фундамэнтальныя зрухі, лічыць сацыёляг Андрэй Вардамацкі. Аўтар задумляецца над пытаньнем: калі беларускі чалавек меў добрае эканамічнае самаадчуваньне апошнія дзесяць гадоў, чаму адбыліся масавыя пратэсты ў 2006-м?

Справа ў ламаньні так званай «беларускай талерантнасьці» як базавай рысы нацыянальнага характару, якая «ў цяперашняй канкрэтна-гістарычнай сытуацыі набыла форму канфармізму»... Чаму так адбылося і як сёньняшняя ўлада трапіла ва ўласную рэйтынгавую пастку — чытайце ў артыкуле «Новыя магчымасьці для новых патрэбаў».

Сяргей Харэўскі разглядае праблему зьмены ідэнтычнасьці праз прызму культуры. Ён разважае пра «дзьвюхдушны беларускі характар» і сьцьвярджае, што беларусы ў сёньняшнім выглядзе гэта «ўстойлівая ў сваім існаваньні група людзей, што склалася цягам апошніх двух з гакам дзесяцігодзьдзяў, якія ўсьведамляюць сябе яе складнікамі на падставе самых розных, часьцяком выпадковых (наяўнасьць калярытнага ПП РБ) прыкметаў, што ўспрымаюцца імі як этнавызначальныя». Пра тое, чаму беларусы не хрысьціянская нацыя, якія ў іх новыя традыцыі і этнічныя стэрэатыпы — чытайма ў артыкуле «Наша новая ідэнтычнасьць».

Нагляднай ілюстрацыяй да закранутых праблемаў, рэлігійнага, этнічнага і, калі можна так сказаць, гаспадарчага самавызначэньня будзе тэкст Зьмітра Лупача з Глыбоччыны «Краіна Прыгранічная Зона».

Сьцьверджаньне С. Харэўскага аб тым, што бальшыня беларусаў сёньня — агностыкі, далёкія ад хрысьціянства, пацьвярджае выключэньне з правіла — сям’я Панасевічаў зь Берасьця. Алена і Сяргей — шчырыя і дзейныя вернікі. Яны гадуюць трох сыноў і ва ўласнай кватэры арганізавалі інтэлектуальны клюб. У прасторнай вітальні зьбіраецца кола іх знаёмых, запрашаюць яны таксама філёзафаў, пісьменьнікаў, зь якімі цікава абмяняцца думкамі. Тэматыка дыскусій ня спрэс рэлігійная, але вера — іх неад’емная частка. Зь сям’ёй Панасевічаў гутарыць Наталка Бабіна.

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч 3214 адлюстроўвае культ сілы, які навязваецца аўтарытарным рэжымам у якасьці адной з асноваў.

А тэатральны аглядальнік «НН» Аляксандар Фядута наведаў спэктакль «Беларусь у фантастычных апавяданьнях» на Малой сцэне Купалаўскага тэатру. Сама пастаноўка і асабліва ігра Генадзя Аўсяньнікава абудзіла ў яго веру. «У нашым дарослым жыцьці так мала дабрыні: людзі ў тралейбусах злыя, асабліва ўвечары; тэлевізар уключаць ня хочацца; спэцназ хапае хлопчыкаў інтэлігентнага выгляду, што, нібыта, матам лаюцца, і дзяўчат, што бароняць гонар сваёй хворай маці і арыштаванага бацькі. А тут, за два крокі ад той самай Плошчы, якую ранкам яшчэ атачалі аўтазакі, — такая выспа цеплыні, пяшчоты, утульнасьці... І ці таму, што расказвае гэтую казку стары чалавек, што добра ведае жыцьцё, ці таму, што і тут ён нікога не сьпяшаецца асудзіць, расстраляць, арыштаваць, прызваць да адказу, — верыш! Верыш чамусьці, што вось гэтым разам зло абавязкова зазнае паразы».

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

З кожным чытачом падпісваецца дамова. Яна заключаецца сама меней на 3 месяцы. Пералік грошай можна рабіць як і раней.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Правілы падачы адрасоў

  • Абавязкова падавайце індэкс, бо зь індэксам газэта дойдзе хутчэй.
  • Калі вы жывяце ў вёсцы ці ў мястэчку, пазначайце раён і вобласьць.
  • Ня трэба дасылаць квіток, пакіньце яго ў сябе, гэта вашае пацьверджаньне таго, што вы зрабілі ахвяраваньне.
  • Разборліва падавайце свае зьвесткі.
  • Атрымліваць газэту можна зь любога нумару, толькі паведаміце ў Рэдакцыю свой адрас.

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?