Стаўбцоўскім РАСК завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ва ўчыненне махлярства.

На працягу некалькіх гадоў, маючы карыслівыя мэты, 54-гадовы мужчына, які нідзе не працуе, называўся дырэктарам прадпрыемства па вырабу зрубу пад лазні. Для пошуку заказчыкаў абвінавачваны размяшчаў у інтэрнэце аб'явы аб сваёй дзейнасці, паказваў кліентам праектныя работы і фота сваіх работ, пісаў ім распіскі і браў грошы авансам.

Як правіла, заказчыкі перадавалі яму ў якасці перадаплаты не менш чым 1.000 долараў.

На самой справе абвінавачваны не меў рэальнай магчымасці выконваць свае абавязацельствы, грошамі распараджаўся па сваім меркаванні, заказаную прадукцыю не вырабляў і грамадзянам яе не пастаўляў. У выніку такой дзейнасці пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаны чатыры чалавекі, якіх абвінавачваны ашукаў прыкладна на 5.000 долараў. 

У Дзяржынску лжэдырэктар фірмы па выпуску вырабаў з ПВХ абвінавачваецца ў махлярстве і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненых у асабліва буйным памеры. З 2014 па 2015 гады 32-гадовы мясцовы жыхар, усведамляючы неспрыяльнае фінансавае становішча фірмы і будучы адхіленым ад кіраўніцтва за ўчыненыя крадзяжы маёмасці свайго прадпрыемства, заключаў дагаворы на выраб, устаноўку акон і дзвярэй з фізічнымі асобамі. Атрыманыя ад заказчыкаў грошы ў якасці перадаплаты на рахунак прадпрыемства не залічваў, а траціў на асабістыя патрэбы. Заказаныя вырабы кліентам не ўстанаўліваліся. У працэсе папярэдняга расследавання выяўлена больш за сто фактаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванага. Прычынены ўрон склаў каля 350 млн. рублёў. У дачыненні да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?