Пакуль безыменны горны хрыбет. Фота: NASA/JHUAPL/SWRI

Пакуль безыменны горны хрыбет. Фота: NASA/JHUAPL/SWRI

Светлы рэгіён Плутона, што па форме нагадвае сэрца, рассечаны горнымі хрыбтамі — гэта пабачылі ў NASA на новых здымках станцыі New Horizons.

Вышыня адкрытых на новых здымках гор складае 1-1,5 км (як зямныя Апалачы), раней адкрытыя гара Норгей ў 110 км ад тых гор дасягае 3,4 км (як нашы Скалістыя горы). Узрост гор ацэньваецца ў сто мільёнаў год.

Узрост кратараў тым часам ацэнены ў мільярд год.

Фота былі зробленыя 14 ліпеня з адлегласці ў 77 тысяч кіламетраў ад Плутона. На Зямлю яны дайшлі толькі нядаўна. Новыя фота ад «Новых Гарызонтаў» будуць прыходзіць яшчэ 16 месяцаў.

Маладыя раўніны Плутона (на фота справа) значна адрозніваюцца ад цёмнай мясцовасці з кратарамі (на фота злева), што дазваляе казаць пра актыўныя геалагічныя працэсы (якія таксама назіраюцца на «браце» Плутона Хароне). Раней меркавалася, што горы на такіх невялікіх нябесных целах як Плутон утвараюцца праз іх гравітацыйнае ўзаемадзеянне з большымі целамі. Але ў выпадку Плутона такія ўзаемадзеянні надта слабыя — горы маюць утварацца з іншых прычын.

Розніца між светлымі і цёмнымі рэгіёнамі на фота пакуль не мае адназначнага тлумачэння. Мяркуецца, што кратары маюць цёмны колер праз тое, што запоўненыя нейкімі ападкамі. Магчыма, тымі, што дае азотна-метанавая атмасфера таўшчынёй у тысячу кіламетраў. Горы ж могуць утрымліваць не толькі азотны і метанавы, але і вадзяны лёд.

Тое, як выглядаюць плутонскія горы і раўніна Спутніка, NASA раней дэманстравала на відэа ў стылі Google Earth. Таксама горы Норджы і раўніну Спутніка візуалізаваў мастак Рон Мілер.

Тут і ніжэй выявы: Ron Miller

Тут і ніжэй выявы: Ron Miller

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?