Нямецкі гурт Tokio Hotel дасць канцэрт у мінскім Prime Hall 8 лістапада.

Арганізатары сцвярджаюць, што колішні кумір эма дагэтуль папулярны, а квіткі на канцэрты ў іншых гарадах імгненна распрадаюцца. Хутка распрадаліся і першыя дзве сотні квіткоў з закрытага продажу на мінскі канцэрт (адкрыты продаж яшчэ не стартаваў). Папярэдне паведамляецца, што квіткі ў Prime Hall будуць каштаваць ад 650 тысяч.

На пачатку «нулявых» Tokio Hotel гралі цяжкую альтэрнатыву, многія слухачы і крытыкі называлі іх стыль эма. У тыя часы хлапцоў з гурту часта прымалі за дзеўчын праз спецыфічны стыль адзення. З таго часу многае змянілася: цяпер Tokio Hotel гэта поп з «электроншчынай».

Ды і хлопцы сталі выглядаць больш мужна.

Злева — тады, справа — цяпер. Фота: cue-group.co.jp/edgecastcdn.net

Злева — тады, справа — цяпер. Фота: cue-group.co.jp/edgecastcdn.net

Беларусь Tokio Hotel наведаюць у межах туру ў падтрымку альбому 2014 года «Kings of Suburbia» — самага лёгкага альбому за час свайго існавання, першай выключна англамоўнай плыткі (раней гурт выдаваў альбом па-нямецку і затым перавыдаваў англамоўную версію).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?