Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 33 рублі і дасягнуў 16024 рублі. Упершыню пераадоленая псіхалагічная мяжа - 16 тысяч рублёў.

Адметна, што таргі сканчваліся ўгодамі па курсе 16100 рублёў.

А вось астатнія валюты патаннелі. Еўра ўпаў на 70 рублёў і склаў 17736 рублёў.

Расійскі рубль нязначна апусціўся, да 244,7 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0