Беларусь зацікаўленая больш актыўна выкарыстоўваць паўднёвыя парты Украіны, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ падчас візіту ва Украіну. Стэнаграма інтэрв'ю апублікаваная на сайце МЗС Беларусі.

«Наш візіт у Адэсу тлумачыцца ў першую чаргу менавіта жаданнем вывучыць магчымасці пашырэння паставак нашых грузаў цераз паўднёвыя парты Украіны. — заявіў Макей. — Паводле вынікаў 2014 года доля беларускіх грузаў у агульным аб'ёме грузаў, пераваленых цераз паўднёвыя парты Украіны, складае больш за 12%. Але мы абмяркоўвалі ўчора (13 жніўня) са спадаром Саакашвілі, кіраўніком адміністрацыі Адэскай вобласці, перспектывы пашырэння гэтага аб'ёму, і мы дамовіліся пра канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку».

Паводле слоў міністра, гэтае пытанне абмяркоўвалася і на яго сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. «Мы дамовіліся паглядзець на пытанні нашага ўзаемадзеяння ў сферы транспартна-лагістычнай інфраструктуры комплексна. Мяркуецца паглядзець на чыгуначныя тарыфы, на партовыя зборы, таму што ад гэтага таксама залежыць аб'ём пераваленых грузаў. Наша супрацоўніцтва павінна быць выгадным для абодвух бакоў», — сказаў Макей.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што размова пра «канкрэтную будучыню супрацоўніцтва» ў транспартна-лагістычнай сферы таксама ішла на сустрэчы з кіраўніцтвам Адэскага порта.

Візіт Макея ва Украіну адбыўся 12—16 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?