Увечары 29 жніўня ў Мінску, у «Cotton Club», адбылося фінальнае шоу міжнароднага конкурсу прыгажосці «Місіс Сусвет — 2015».
У ім удзельнічалі 55 прыгажунь з усіх кантынентаў.
Пераможцай стала Эшлі Бурнхам з Канады.
У конкурсе ўдзельнічалі замужнія паспяховыя, сацыяльна актыўныя прыгожыя жанчыны. Сярод удзельніц былі прадстаўніцы Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі, Мальты, Мексікі, Расіі, Японіі.
Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын па ўсім свеце, лічаць арганізатары конкурсу.
0
0
0
0
0
0