Выдавецкія навінкі «ARCHE» ў Горадні: тэматычны выпуск «Польшча ў Другой сусветнай вайне», а таксама іншыя кнігі і часопісы.
22 верасня ў Горадні адбудзецца прэзентацыя тэматычнага выпуску часопіса «Польшча ў Другой сусветнай вайне». У нумары друкуюцца даследаванні польскіх і беларускіх аўтараў, у тым ліку артыкулы гарадзенцаў Станіслава Сільвановіча «Польскае падполле ў Заходняй Беларусі ў 1939—1941 гг.: паміж савецкімі і нямецкімі службамі бяспекі», Віталя Барабаша «Савецка-польская барацьба на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—1944 гг.)», Анджэя Пачобута «Аперацыя Арміі Краёвай «Вострая Брама»: мэты, рэалізацыя і наступствы», а таксама Юрыя Грыбоўскага «Забытыя героі: беларусы ў 2-м Польскім корпусе падчас Другой сусветнай вайны і іх пасляваенны лёс».
Нумар выйшаў на белай паперы. Яго ілюструюць каляровыя мапы, якія ніколі раней не друкаваліся ў Беларусі. Цалкам змест нумару можна глянуць тут.
На суд публікі будуць прадстаўленыя апошнія нумары часопіса, з асаблівым акцэнтам на гістарычную і заходнебеларускую тэматыку –
№ 3/2015 (Гістарыяграфія 1920-х: паўстанні і рэвалюцыі).
Поўны змест нумару даступны тут.
№12/2014 («Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый».
Поўны змест нумару даступны тут.
№11/2014 («Гарадзенскі міленіум»).
Поўны змест нумару даступны тут.
Будуць прадстаўленыя таксама два дзясяткі кніг, якія выйшлі сёлета ў выдавецтве «ARCHE», у тым ліку:
Стэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345.
Поўны змест кнігі даступны тут.
Дарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці.
Поўны змест кнігі даступны тут.
Наталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.
Поўны змест кнігі даступны тут.
Прэзентацыя пройдзе па адрасе: вул. Будзёнага 48а, пакой 100. Пачатак а 18:00.
Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.