У Мінску супраць усіх галасавала больш за 20% выбарцаў, такія звесткі дае ЦВК.

Виктор Драчев, tass

Виктор Драчев, tass

На выбарах прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх дадзеных, 83,49% галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Пры гэтым больш за 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.

У рэгіёнах гэты паказчык ніжэй. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38%. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67%.

У Мінску прагаласавалі 74,3% (967 811) выбаршчыкаў. За Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 65,58%, за Таццяну Караткевіч — 6,99%, за Сяргея Гайдукевіча — 3,35%, за Мікалая Улаховіча - 2,74%. Супраць усіх прагаласавалі 20,6% мінчан, якія прыйшлі на выбары.

У Брэсцкай вобласці на выбары прыйшлі 90,4% (907869) выбаршчыкаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,27%, за Таццяну Караткевіч - 5,32%, за Сяргея Гайдукевіча - 2,34%, за Мікалая Улаховіча - 1,17%. Супраць усіх - 4,38%.

У Віцебскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 87,3%, за Таццяну Караткевіч - 3,56%, за Сяргея Гайдукевіча - 3,95%, за Мікалая Улаховіча - 1,4%. Супраць усіх - 3,19%. Яўка склала 91% (798.015).

Дадзеныя выбараў па Гомельскай вобласці: Аляксандр Лукашэнка - 87,79%, Таццяна Караткевіч - 2,27%, Сяргей Гайдукевіч - 4,23%, Мікалай Улаховіч - 1,69%. Супраць усіх - 3,18%. Яўка - 90,4 (995989).

У Гродзенскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 85,89%, за Таццяну Караткевіч - 4,75%, за Сяргея Гайдукевіча - 2,28%, за Мікалая Улаховіча - 1,03%. Супраць усіх - 4,96%. Яўка - 88,5% (689824).

У Магілёўскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 88,29%, за Таццяну Караткевіч - 3,46%, за Сяргея Гайдукевіча - 3,66%, за Мікалая Улаховіча - 1,07%. Супраць усіх: 2,75%. Яўка: 91% (742.282).

Дадзеныя выбараў па Мінскай вобласці: Аляксандр Лукашэнка - 85,73%, Таццяна Караткевіч - 4,41%, Сяргей Гайдукевіч - 3,21%, Мікалай Улаховіч - 2,17%. Супраць усіх - 3,94%. Яўка: 89,7% (1.001.106).

Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія дадзеныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць выніковыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

А 10-й плануецца яе прэс-канферэнцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0