Аляксандр Лукашэнка канстатуе пачатак новага этапу не толькі ў яго жыцці, але і ўсяго грамадства. На гэта ён звярнуў увагу на сустрэчы ў Мінску з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлем і першым намеснікам старшыні Нацыянальнай рады Аўстрыі Карлхайнцем Копф.

«Новы этап пачынаецца ў жыцці маім і, напэўна, нашага грамадства ў цэлым. Гэта яшчэ трэба асэнсаваць», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць невыпадковай сустрэчу менавіта з прадстаўнікамі аўстрыйскай дзяржавы пасля праведзеных у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Ён звярнуў увагу, што ў пачатку яго першага прэзідэнцкага тэрміну ў яго памяці засталіся сустрэчы і тэмы, звязаныя з узаемаадносінамі з Аўстрыяй.

«І мне тады падалося, што Захад неяк размеркаваў свае ролі на постсавецкай прасторы, і нам дасталася такая высокатэхналагічная і ў чымсьці падобная на нас Аўстрыя», — сказаў беларускі лідар.

«Таму, напэўна, невыпадкова на гэтым этапе, калі быццам бы ў нас пацяпленне адбываецца з Еўрасаюзам і з асобнымі краінамі Еўрасаюза, невыпадкова і заканамерна тое, што мы сёння сустракаемся з вамі і ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з эканамічным супрацоўніцтвам: з аднаго боку прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза, з другога — Еўрапейскага саюза ў асобе не чужой ужо нам Аўстрыі «, — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?