Раней паведамлялася, што Міністэрства гандлю ў бліжэйшы час звернецца ў выканкамы для правядзення інвентарызацыі рэкламы на асфальце і ліквідацыі аб'яваў, якія не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства. Пра гэта паведамляла журналістам намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Але якім чынам будзе ісці барацьба з нелегальнымі маркетынгавымі заклікамі на асфальце, Мінгандлю пакуль не тлумачыць. 

НН знайшло ўдалы прыклад такой барацьбы ў самым цэнтры Мінска. Камунальнікі, пасля рамонту каналізацыі, проста хаатычна пераклалі плітку з рэкламнымі надпісамі. Гэта можа стаць удалым метадам барацьбы з незаконнай рэкламай. 

Размяшчэнне рэкламы ў Беларусі дапускаецца пры наяўнасці дазволу адпаведнага выканкама. Таксама неабходна атрыманне дазволу (афармленне пашпарта) і ўзгадненне вонкавай рэкламы ўздоўж вуліц і дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?