Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 10 снежня ў Гродна на ніжнім Фолюшы па мікрараёне, падмінаючы ўсё, што траплялася пад колы, ездзіў ЗІЛ.
Як аказалася, двое хлопцаў скралі грузавік ад будынка аднаго з ЖЭСаў. Першай «ахвярай» згоншчыкаў стала іншамарка, другой — бетонны плот. Машына ехала зігзагамі, выскокваючы то на пешаходную дарожку, то на праезную частку. Па шляху былі пашкоджаныя яшчэ два легкавыя аўтамабілі, а потым ганак аддзялення «Беларусбанка».
Уцякаючы ад супрацоўнікаў міліцыі, адзін са згоншчыкаў уцякаў па дахах гаражоў, праваліўся ў адзін з іх і быў затрыманы. Другога шукаюць.
Ужо вядома, што гэтыя ж людзі за некалькі хвілін да згону грузавіка ўкралі з крамы бутэльку гарэлкі і бохан хлеба.
0
0
0
0
0
0