Апостальскі Нунцый Клаўдыа Гуджэроці падчас сваёй апошняй афіцыйнай сустрэчы ў Беларусі — дзяленнем аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.
«Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія», - сказаў арцыбіскуп, перад тым як апрануць нацыянальную кашулю.
Гучныя апладысменты запоўнілі ўсю прастору прыгожай святыні і доўга не сціхалі.
0
0
0
0
0
0