Плацяжы ІП складаюць каля 2% ад усіх падатковых паступленняў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.

«Гэтая лічба вагаецца паміж 2—2,5%. Гэта нязначная доля, але мы і не разлічваем на істотныя паступленні ад малога бізнэсу», — сказаў Сяргей Налівайка.

Міністр адзначыў, што сёння задача ведамства заключаецца ў стварэнні ўмоў для сумленных суб'ектаў гаспадарання, каб яны своечасова выконвалі свае абавязацельствы па выплаце падаткаў.

«Трэба прызнаць, мы не да канца стварылі зручныя ўмовы для падаткаплацельшчыкаў, каб выкананне імі сваіх абавязацельстваў было бязбольна і не затратна. Але я хацеў бы адзначыць законапаслухмянасць нашых грамадзян і суб'ектаў гаспадарання ў гэтай сферы», — дадаў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?