Снежнае покрыва за апошнія суткі па поўначы Беларусі павялічылася на 10—11 см, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«Цыклон «Даніэла» толькі выйшаў на раёны Брэсцкай вобласці, на працягу дня ён будзе перамяшчацца ў паўночна-ўсходнім кірунку.

Самыя інтэнсіўныя снегапады ў Мінску чакаюцца ў першай палове дня — да дзвюх гадзін.

Па словах Святланы Рыбаковай, больш за ўсё снегу выпала ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Прырост снежнага покрыва па поўначы Беларусі за апошнія суткі склаў 10-11 см, максімальны прырост быў зафіксаваны ў Лепелі — 11 см, у Мінску прырост склаў - 10 см. Пры гэтым сіноптык падкрэсліла, што снег ішоў у асноўным ноччу.

Па дадзеных на 9 раніцы, вышыня снежнага покрыва ў Мінску складае 22 см, павялічылася на 8-10 см вышыня снегу і па Віцебскай вобласці. У Полацку і Віцебску яна складае 15 см. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?