Пазванілі з пошты №13, спыталі, калі я буду дома, бо трэба ўручыць пэўнае паведамленне, і спыталі дазволу кінуць гэтае паведамленне ў паштовую скрыню.

На наступны дзень у скрыні ўжо было «отправленіе гібрідной почты» — выклік у ГАМ-2 Маскоўскага РУУСа г. Мінска: прыбыць на вуліцу Ясеніна, 14.

Па маім адчуванні, гэта справа аб выхадзе 18 студзеня ў падтрымку прадпрымальнікаў. Тады складалі пратакол: маўляў, чаму я з бел-чырвона-белым сцягам. Мяне не затрымалі, пратакол я не падпісвала, бо на расейскай мове быў напісаны.

Вырашыла не губляць свой час, не ехаць, бо паштовае адпраўленне гібрыднае.

Таксама вырашыла з’явіцца ў ГАМ-2 не ўяўна, а гібрыдна — па тэлефоне.

Тэлефаную ў РУУС, там мне даюць тэлефон ГАМ-2. Тэлефаную і тлумачу, што на выклік не з’яўлюся — няма жадання. У адказ: «Ваше право». Вось так. Ніякіх праблем. Вось так добра скончылася маё «гібрыднае» наведванне ГАМ-2 — ні штрафу, ні адсідкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?