Тысячы іракскіх мігрантаў, якія прыбылі ў Фінляндыю ў 2015 годзе, добраахвотна адклікаюць прашэнні аб статусе бежанца і вяртаюцца дадому, паведамляе Reuters.

Ужо больш за 4 тысячы просьбітаў прытулку забралі заявы, і ўлады чакаюць, што іх колькасць дасягне 5 тысяч. Усяго за мінулы год у Фінляндыю прыбылі амаль 33 тысячы чалавек, прычым дзве траціны з іх — маладыя мужчыны. Менавіта яны і задумваюцца пра вяртанне на радзіму.

Як піша Reuters, іракцаў сярод жадаючых выехаць большасць (амаль 80 працэнтаў), і вялікая частка з іх купляе квіткі дадому самастойна або звяртаецца па дапамогу ў амбасаду сваёй краіны.

У асноўным мігранты кажуць пра неабходнасць вярнуцца дадому. У той жа час некаторыя выказваюць незадаволенасць умовамі жыцця ў Фінляндыі. «Камусьці ежа не падабаецца, камусьці занадта холадна, а хтосьці не адчувае сябе жаданым госцем», — распавёў уладальнік фірмы, якая прадае квіткі да Ірака.

Нядаўна Фінляндыя зрабіла больш жорсткім правілы для вымушаных перасяленцаў: цяпер ім трэба бясплатна адпрацаваць некаторую колькасць гадзін. Акрамя таго, сярод насельніцтва ўзмацніліся антымігранцкія настроі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0