Reuters.com

Reuters.com

Правесці пасяджэнне ў Беларусі прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. Папярэдні дзяржсавет праходзіў у Маскве амаль год таму, 3 сакавіка 2015 года. А апошняя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбылася ўсяго тры тыдні таму, у Сочы, дзе беларускі прэзідэнт праводзіў кароткатэрміновы адпачынак.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, непасрэдна перад пасяджэннем Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, падчас якой «абмяняюцца думкамі аб далейшым развіцці расійска-беларускіх адносін, а таксама па актуальных міжнародных тэмах».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на пасяджэнні дзяржсавета прэзідэнты, прэм'ер-міністры і вышэйшыя чыноўнікі дзвюх краін будуць абмяркоўваць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год і праграму дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады.

У Беларусі таксама чакаюць рашэння аб магчымасці фінансавай падтрымкі, пра якую дамовіліся Лукашэнка і Пуцін у Сочы.

«Расіяне, пры ўсёй складанасці, вуснамі і прэм'ера, і прэзідэнта Расіі, з якімі я двойчы сустракаўся за тыдзень, проста сказалі: у нас няма іншага выйсця, як падтрымліваць Беларусь,бо нашы там інтарэсы, мы шмат у чым залежым ад Беларусі, — распавёў беларускі прэзідэнт, вярнуўшыся ў Мінск з Сочы. — Сітуацыя няпростая, але не смяротная. І яны (расіяне) кажуць: так, не смяротная ні ў вас, ні ў нас. Але мы бачым нейкія парывы ў фінансаванні і гэтак далей, мы дапаможам, у плане рэфінансавання і запазычання праз Еўразійскі банк развіцця».

Таксама ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы прыме ўдзел прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?