Праваслаўныя вернікі сёння ўступаюць у адзін з найважнейшых этапаў сваёй духоўнага жыцця — Вялікі пост.

Ён доўжыцца сем тыдняў і з'яўляецца падрыхтоўкай да сустрэчы свята святаў — Светлага Хрыстовага Уваскрасення (Вялікадня), якое праваслаўныя вернікі будуць адзначаць 1 мая (у каталікоў і пратэстантаў — 27 сакавіка).

Сам Вялікі пост складае першыя сорак дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні. Наступны перыяд — Лазарава субота, Вербніца і шэсць дзён Вялікага тыдня заклікаюць ўспомніць страсці Збаўцы і падзеі, якія папярэднічалі ім.

У пост варта ўстрымлівацца ад ежы, але галоўнае — чысціня духоўная. Меру ў перыяд посту варта выконваць ва ўсім. Глыбінная сутнасць посту ў тым, каб чалавек узвысіўся маральна, ачысціў сваю душу, прасякнуўся любоўю і міласэрнасцю да навакольных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?