Адначасова з завядзеннем справы аб банкруцтве «Сержа» аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасці абвясціла іншая некалі вядомая беларуская кампанія «Ікартайм». Яна — стваральнік першага нацыянальнага кававага брэнда Matador.

Справа «Ікартайм» з 9 сакавіка разглядаецца ў Эканамічным судзе Мінскай вобласці — па месцы прыпіскі «кававай кампаніі» ў Астрашыцкім гарадку. Менавіта там з 1997 года знаходзілася фабрыка, у якую інвеставалі Артур Адамян і Ерванд Ісая.

Акрамя Matador, за гэтыя гады «Ікартайм» запомніўся такімі брэндамі як «Чорнае зерне» і El Café Barcelona. Пачала кампанія працаваць і па чаю, запусціўшы марку Greenwich. Яшчэ адным накірункам, у які інвестары пачалі ўкладвацца напярэдадні крызісу, стала сетку чайных крам Bungalow.

Аб праблемах «Ікартайм» стала вядома ў першай палове 2015 гады ад супрацоўнікаў (у лепшыя часы на фірме працавала каля 300 чалавек), якім амаль паўгода не выплачвалі заробкі. У самой кампаніі прычынай праблемы назвалі спрэчкі з «Белаграпрамбанкам». «Ікартайм» пратэрмінаваў пагашэнне крэдыту, што прывяло да арышту яшчэ з канца 2014 году яго рахункаў. Вытворца кавы з гэтай нагоды судзіўся з банкам у Эканамічным судзе Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?