Перспектывы забудовы мікрараёна Курасоўшчына ў межах вуліц Каржанеўскага — Казінца мясцовым жыхарам прадставілі яшчэ ў лютым. У планах архітэктараў пабудаваць там некалькі гандлёвых цэнтраў і пусціць трамвай. Чарговы горадабудаўнічы праект, які ўвайшоў у генплан Мінска, закране яшчэ некалькіх вуліц Курасоўшчыны, а дакладней тэрыторыі ў межах вул. Казінца — 3-е транспартнае кальцо — вул. Брэсцкая.

У адрозненне ад іншых раёнаў, у Курасоўшчыне шмат будаваць не плануюць. Так, па праекце тут будзе 12-павярховы жылы дом з падземным паркінгам. Для будаўніцтва яшчэ двух шматкватэрных дамоў знясуць два ўжо адселеныя двухпавярховікі на вуліцы Брэсцкай — № 58/2 і № 60.

Паглядзець план у поўным памеры можна тут

Запланаваны ў квартале і два шматфункцыянальныя грамадска-гандлёвыя цэнтры з падземным паркінгам на 112 і 125 машынамесцаў, інтэрнат, дзіцячае кафэ, гандлёвы цэнтр і магазін.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 28 сакавіка па 21 красавіка. Азнаёміцца з матэрыяламі можна з 28 сакавіка па 11 красавіка ў холе адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска па адрасе: вул. Чкалава, 6, 1-шы паверх, штодня з 9.00 да 18.00, акрамя нядзелі.

Прэзентацыя матэрыялаў праекта адбудзецца 30 сакавіка ў 17.00 у зале пасяджэнняў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?