Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы і кіраўніка Кубы Рауля Кастра лідары дзвюх краін не зразумелі адзін аднаго.

Яны абмяняліся дзіўным поціскам рукі, паведамляе тэлеканал ABC.

Паколькі прайшло 88 гадоў з таго часу, калі прэзідэнт Злучаных Штатаў быў на Кубе, то мноства камер былі звернутыя на Абаму і Кастра ў чаканні гістарычнага поціску рукі двух лідараў. Тым не менш Абама і Кастра, верагодна, не зразумелі адзін аднаго, з-за чаго поціск рукі выйшаў дзіўным.

Мяркуецца, што ў момант поціску рукі Кастра перахапіў руку Абамы, паспрабаваўшы падняць яе ўверх у знак перамогі і паказаць сціснутыя кулакі, адзін з сімвалаў кубінскай рэвалюцыі. Але прэзідэнт ЗША замест гэтага спакойна пакінуў сваю руку, запясце якой так і працягваў трымаць лідар Кубы.

Ёсць таксама версія, што Абама спрабаваў у гэты момант папляскаць Кастра па плячы, але той перашкодзіў Абаме гэта зрабіць.

22 сакавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама завяршыў двухдзённы афіцыйны візіт на Кубу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0