Міністэрства грамадзянскай авіяцыі паведаміла, што ваеннае падраздзяленне атрымала сігнал бедства з абсталявання A320, які выконваў рэйс EgyptAir з Парыжа ў Каір, перадае Reuters са спасылкай на заяву прадстаўніка ведамства.

Сігнал быў атрыманы прыкладна ў 04:26 па мясцовым часе (05:26 па Мінску). Пры гэтым раней паведамлялася, што самалёт знік з радараў у 02:45 па мясцовым часе.

Аб атрыманні сігналу бедства таксама гаворыцца ў Twitter авіякампаніі EgyptAir. У кампаніі ўдакладнілі, што яго зафіксавала падраздзяленне, якое ўдзельнічае ў пошуках паветранага судна.

У сваю чаргу, раней ва ўпраўленні паветраным рухам Грэцыі паведамілі, што ў той час, як A320 знаходзіўся ў грэчаскай прасторы, экіпаж не паведамляў аб якіх-небудзь праблемах на борце. Сувязь з лайнерам была страчаная праз дзве хвіліны пасля таго, як ён пакінуў прастору Грэцыі. У апошні раз ён выходзіў на сувязь за 10 хвілін да знікнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?