Фота з фэйсбука Міхася Скоблы
Фатаграфію з вялікім плакатам на адной з вуліц Гродна выклаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» паэт Міхась Скобла. На білбордзе напісаныя словы Якуба Коласа: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Яны, і праўда, належаць народнаму паэту Беларусі. А вось з партрэтам класіка паўстала блытаніна — замест Якуба Коласа на плакаце адлюстраваны малады Янка Купала
У аргкамітэце фестывалю пра прыкрую памылку ведаюць.
— Так, мы ў курсе. Тэхнічная памылка. Пераблыталі, калі друкавалі плакаты — з кім не бывае, — пракаментавалі там сітуацыю.
Плакаты абяцалі выправіць.