Любое адзенне трэба ўмець насіць, гэта тычыцца і беларускага народнага строя. Існуюць пэўныя правілы, якія ў вясковай культуры асабліва не агучваюцца, але якія варта ўлічваць, калі вы хочаце быць апранутымі ў адпаведнасці з нашай традыцыяй.
Мужчыны
1. Кашулю трэба абавязкова падпярэзваць паясом.
фота Міхася Аракчэева
2. Паяс павінен быць пад жыватом. Ні над жыватом, ні ўпоперак жывата, а менавіта пад жыватом.
3. Канцы паяса павінны звісаць прыкладна аднолькава па даўжыні і не мусяць цягнуцца па зямлі.
Жанчыны
1. Жаночую кашулю носяць зашпіленай. Тое ж правіла, што і з мужчынскімі кашулямі.
2. Спадніца мусіць добра сядзець на таліі.
3. Завязваць пацеркі на вузел – сучасная мода, традыцыйна так пацеркі не насілі. Калі даўгія пацеркі ўвесь час спаўзаюць, можна звязаць іх стужачкай ззаду.
4. Абутак мусіць пасаваць да строя. Варта падбіраць абутак з закрытымі пальцамі, на невялікім абцасе.