uefa.com
На 57-й хвіліне першы мяч чэмпіянату забіў форвард «Арсенала» Аліўе Жыру (пас — Д.Пае). Богдан Станку — аднаклубнік Аляксандра Глеба па «Генчлербірлігі» — на 65-й хвіліне з пенальці лік зраўняў.
uefa.com
На 89-й Дзімітры Пае («Уэст Хэм») вывеў Францыю наперад — 2:1.
uefa.com
У суботу на Еўра пройдуць тры паядынкі:
Група А — Албанія — Швейцарыя (16:00, Беларусь-5).
Група В: Уэльс — Славакія (19:00, Беларусь-5), Англія – Расія (22:00, Беларусь-1).
У нядзелю згуляюць: Турцыя – Харватыя (16:00), Польшча – Паўночная Ірландыя (19:00), Германія – Украіна (22:00).
***
Упершыню ў чэмпіянаце Еўропы бяруць удзел 24 каманды, што разбітыя на 6 групаў па 4 зборныя.
У 1/8 фіналу выходзяць па дзве лепшыя каманды і чатыры лепшыя каманды, што зоймуць 3-я месцы. Матчы плэй-оф пачнуцца 25 чэрвеня. Фінал — 10 ліпеня.
У Францыі стартуе Еўра-2016: пяць пытанняў і адказаў пра турнір