Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 чэрвеня 2016 года нязначна здаў пазіцыі да трох асноўных валют.

Паводле даных біржы, курс долара ЗША вырас на 17 рублёў (0,09%) і склаў 19,759 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 123 рублі (0,55%) і склаў 22,264 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 2,33 рубля (0,76%) да 310,07 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, на які аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Пасля невялікага зніжэння ў аўторак, у сераду цэны на нафту адзначаюць рост да 50,96 долара за барэль Brent на фоне спекуляцый, што штотыднёвыя даныя, якія плануюцца да выпуску пазней сёння, могуць паказаць спад запасаў амерыканскай сырой нафты больш імклівымі тэмпамі, чым прагназавалася.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 45,81 капейкі і склаў 63,7162 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0