uefa.com
У матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе зборная Італіі перамагла Іспанію з лікам 2:0 і выйшла ў чвэрцьфінал турніру. На 33-й хвіліне мяч забіў Джоржыа К’еліні, кропку паставіў на 91-й Грацыяне Пеле.
Іспанія, нагадаем, перамагала на Еўра ў 2008 і 2012 гг., прычым чатыры гады акурат у фінале разграміла Італію.
У чвэрцьфінале італьянцы 2 ліпеня згуляюць з Германіяй.
А 22-й будзе згуляны апошні матч 1/8 фіналу: Англія – Ісландыя. Яго пераможца 3 ліпеня згуляе з Францыяй.
Дзве іншыя пары: Польшча – Партугалія (30 чэрвеня), Бельгія – Уэльс (1 ліпеня).
Фота uefa.com
0
0
0
0
0
0