Пра гэта паведамляе прэс-служба Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень правялі абследавання 1099 зон рэкрэацыі, на 223 (20,3%) з іх выяўлены парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 26 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гаворка ідзе пра сажалу Боханава ў Лунінцы, пляжы «Цэнтральны» (левы бераг) і «Усход» ракі Мухавец у Брэсце, пляжы па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (Вяслярны канал) у Брэсце, возеры Мотальскае ў Іванаўскім раёне.

У Гомельскай вобласці гэта пляж на Дняпры ў Рагачове, левабярэжжа Прыпяці ад аўтамабільнага моста да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры, у Гродзенскай вобласці — сажалкі каля вёскі Сухаўляны Гродзенскага раёна і па праспекце Незалежнасці ў Слоніме, пляжы «Цэнтральны» і ў лесапаркавай зоне ўрочышча «Ласосна» Нёмана ў Гродне.

У Магілёўскай вобласці купанне абмежавана на Грабянёўскім возеры, гарадскім пляжы на Дняпры ў Магілёве, пляжах на Дняпры каля вёскі Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы Магілёўскага раёна, пляжы санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» ў Бабруйску.

У Мінскай вобласці ў спіс трапілі пляж на рацэ Случ Слуцкага раёна, пляж на вадасховішчы Салігорскае ў Салігорску, вадасховішчы Руднянскі ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна, пляж у Любані, месцы купання ў аграгарадку Лань, вёсцы Саска Ліпка, вёсцы Наруцэвічы Нясвіжскага раёна.

У Мінску небяспечны пляж №2 Цнянскага вадасховішча, пляж №2 вадасховішча «Дразды» (у межах горада, раён «Мінск-Арэны»), пляжы №2, 3, 4, 8, 9 Заслаўскага вадасховішча.

Таксама абмежавана купанне дзяцей у 7 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці — возера Мяднянскае ў Брэсцкім раёне, у Гомельскай вобласці — пляжы «Каскад-1» і «Каскад-2» у Гомелі, пляжы на Прыпяці ў Нароўлі, пляж на возеры Святое ў Рагачове, гарадскі пляж (заліў) на Дняпры ў Рэчыцы. У Магілёўскай вобласці — пляж на рацэ Жадунька ў гарадскім пасёлку Хоцімск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0