Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі пагадзіўся прадаць 99,93% футбольнага клуба «Мілан» групе кітайскіх інвестараў, паведамляе холдынг Fininvest.

Сума папярэдняй здзелкі ацэньваецца ў 740 млн еўра.

Дамова была падпісаная ў пятніцу выканаўчым дырэктарам Fininvest Даніла Пелегрына і прадстаўніком кітайскіх інвестараў Хань Лі.

Паводле паведамлення холдынгу, пакупнікі маюць намер інвеставаць у клуб 350 млн еўра на працягу трох гадоў.

Перамовы паміж кітайскімі інвестарамі і Берлусконі пачаліся ў маі гэтага года, аднак у чэрвені яны былі спыненыя з-за бюракратычных праблем з кітайскага боку і аперацыі на сэрцы, зробленай экс-прэм'еру Італіі.

Берлусконі ўжо не ў першы раз спрабуе прадаць свой клуб. Летась ён вёў перамовы з прадпрымальнікам з Тайланда Бі Тайчаўболам, аднак здзелка была адмененая ў апошні момант.

Па выніках мінулага года страты «Мілана» ацэньваліся ў 93,5 мільёнаў еўра.

Гэта ўжо не першая ўгода буйных еўрапейскіх футбольных клубаў з кітайскім бізнесам. Летась кітайская кампанія Dalian Wanda Group набыла за 45 млн еўра 20% акцый мадрыдскага футбольнага клуба «Атлетыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?