Зорачкай (*) адзначаны спаборніцтвы, якія па беларускім часе пачнуцца ў ноч на наступныя суткі.

Веславанне акадэмічнае

19.10 — Мужчыны. Чацвёрка распашная

18.50 — Жанчыны. Двойка распашная

У нядзелю праз моцны вецер спаборніцтвы па акадэмічным веславанні былі адкладзеныя. Таму беларусы Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап (чацвёрка распашная) у другім папярэднім заездзе пазмагаюцца за выхад у паўфінал турніру.

Беларускі Іна Нікуліна і Алена Фурман (двойка распашная) таксама выйдуць сёння на ваду, каб паспрабаваць адабрацца ў паўфінал. Адзначым, што іх шанцы на поспех ніжэй, чым у мужчынскага квартэта.

Абодвум экіпажам для выхаду ў паўфінал неабходна патрапіць у тройку лепшых у сваіх заездах.

Парусны спорт

19.05, 20.05, 21.05 — Мужчыны. «RS:X»

19.15, 20.40 — Жанчыны. «Лазер Радыял»

Мікіта Цыркун («RS:X») у бліжэйшыя дні 12 разоў выйдзе на старт (па тры гонкі ў дзень). Сёння ён адкрые спаборніцкую праграму. Каб удзельнічаць у фінале, 19-гадоваму беларусу неабходна патрапіць у дзясятку лепшых спартоўцаў па выніках гэтых 12 заплываў.

Таццяна Драздоўская («Лазер Радыял») правядзе сёння першыя дзве гонкі ў заліве Гуанабара. У наступныя дні беларуску чакае такая ж праграма, пакуль ўдзельнікі не правядуць 10 гонак. Па іх выніках 10 лепшых спартсменак будуць змагацца за медалі ў фінальным заплыве.

У Драздоўскай вельмі нядрэнныя шанцы на месца ў фінале. У адрозненне ад маладога Цыркуна.

Стральба кулявая

15.00 — Мужчыны. Пнеўматычная вінтоўка. 10 м. Кваліфікацыя

18.00 — Фінал

Ёсць падставы верыць у медаль 23-гадовага мінчука Іллі Чаргейкі, сярэбранага прызёра апошняга чэмпіянату свету ў гэтай дысцыпліне. Накіраваны на фінал і яго значна больш дасведчаны, 41-гадовы, калега Віталь Бубновіч, ураджэнец Гродна. Для ветэрана гэта ўжо чацвёртыя летнія Гульні ў кар'еры.

Тэніс настольны

16.00 — Жанчыны. Адзіночны разрад. Трэці раўнд

22.00, 2.30* — 1/8 фіналу

18.00 — Мужчыны. Адзіночны разрад. Трэці раўнд

23.00, 3.30* — 1/8 фіналу

Вікторыя Паўловіч у трэцім раўндзе згуляе з 10-й ракеткай свету Чэн І-Чын з Тайваня. Пачатак яе паядынку за выхад у 1/8 фіналу ў 17.00 па беларускім часе. У выпадку поспеху беларуска сутыкнецца з пераможцам пары Лілі Чжан (ЗША) / Су Хеван (Паўднёвая Карэя, 12).

З трэцяга раўнда ў барацьбу ўступіць пасеяны на Гульнях пад сёмым нумарам Уладзімір Самсонаў. За выхад у 1/8 фіналу легендарны беларус паспрачаецца са шведам Крысціянам Карлсанам (20). Пачатак у 19.00 па беларускім часе. У гэты ж дзень пройдуць матчы 1/8 фіналу. Пераможца беларускай пары сустрэнецца з лепшым у пары Андрэй Гачына (Харватыя, 15) / Пол Дрынкхол (Вялікабрытанія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?