Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: Reuters
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: Reuters
Цырымонія развітання прайшла ў цэнтры горада на плошчы Рэгістан. Адтуль цела прэзідэнта, па мусульманскім абрадзе загорнутае ў 21-метровы саван, сваякі на руках аднеслі на старажытныя могілкі Шахі-Зінда, дзе Карымаў быў пахаваны побач са сваімі бацькамі, паведамляе Sputnik Узбекістан са спасылкай на Дзяржаўную нацыянальную тэлерадыёкампанію краіны.
Пахаванне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.gazeta.uz
Пахаванне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.gazeta.uz
Перад цырымоніяй развітання ў бацькоўскай хаце Іслама Карымава правялі нацыянальныя пахавальныя абрады.
Жонка і дачка Іслама Карымава Таццяна і Лола. Самарканд, 3 верасня 2016 года. Фота: www.ozodlik.org
Развітацца з прэзідэнтам прыйшлі гараджане, людзі неслі кветкі, шмат хто плакаў. У Самарканд цела прэзідэнта даставілі на самалёце з Ташкента. Жыхары сталіцы таксама праводзілі прэзідэнта ў апошні шлях. Там раніцай жалобны картэж праехаў па звыклым прэзідэнцкім маршруце па вуліцах Ташкента ў бок аэрапорта.
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz
Жыхары Ташкента развітваюцца з Карымавым. Фота: gazeta.uz