У Мінск прыбыў новы пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шохам.

Да прызначэння паслом Шохам працаваў кіраўніком консульскага дэпартамента МЗС Ізраіля. Вясной 2016 года на працягу месяца Шохам знаходзіўся ў Беларусі і з'яўляўся часовым павераным у справах Ізраіля.

Папярэдні пасол Ізраіля Іосіф Шагал завяршыў дыпламатычную місію ў Беларусі ў канцы лета 2015 года. Прыкладна ў той жа час стала вядома аб намеры ўрада Ізраіля ліквідаваць сем дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны, у тым ліку ў Беларусі, у сувязі са скарачэннем выдаткаў.

У пачатку 2016 года беларускае МЗС паведаміла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваё пасольства ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана «звычайнай дыпламатычнай практыкай». Пры гэтым адзначалася, што «ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што дзве краіны звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах».

У сакавіку 2016 года ізраільскае МЗС абвясціла аб рашэнні захаваць прысутнасць сваёй дыпмісіі ў Беларусі ў ранейшым фармаце. У адказ беларускі бок паведаміў, што пасольства Беларусі ў Ізраілі таксама працягне сваю працу.

З 26 лістапада 2015 года паміж Беларуссю і Ізраілем дзейнічае бязвізавы рэжым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?