10-я баявая авіяцыйная брыгада прыбудзе ў Германію на працягу бліжэйшых двух месяцаў, піша афіцыйны сайт Сухапутных войск ЗША.
На базу ў Ансбах прыбудуць каля 2000 жаўнераў і 70 верталётаў Apache, Black Hawk, Chinook з 10-й брыгады.
topwar.ru
AH-64 Apache — распрацаваныя ў 1980-я гады верталёты, якія спецыяльна прызначаныя для агнявой падтрымкі наземных войск на полі бою. Яны ўзброеныя 30мм аўтаматычнымі пушкамі, кіраванымі ракетамі AGM-114 Hellfire і некіраванымі ракетамі Hydra 70.
Верталёты, якія рыхтуюць да адпраўкі ў Еўропу. Фота з афіцыйнай старонкі 10-й брыгады ў Facebook.
Дадаткова ў Стары Свет накіруюцца 24 верталёты AH-64 Apache з 1 батальёна 501 авіяцыйнага палка армейскай авіяцыі, які падначалены амерыканскай 1 бранятанкавай дывізіі.
«Птушкі» загружаныя і гатовыя плыць у Еўропу.
«Мы ўвесь час трэніруемся з нашымі наземнымі часткамі. Адчуваем, што гатовыя для выканання задачы. Цяпер мы адпраўляемся ў Еўропу, каб трэніравацца разам з саюзнікамі», - адзначыў падпалкоўнік Кротцэр, камандзір верталётнага батальёна.
Apache страляе па баевіках-ісламістах у Афганістане.
Верталётчыкі пражывуць у Еўропе 9 месяцаў, а потым будуць замяняцца іншымі аналагічнымі амерыканскімі баявымі адзінкамі.
Акрамя таго ў Еўропе ўжо стаіць батальён 3-га авіяцыйнага палка 12-й баявой авіяцыйнай брыгады, які таксама ўзброены AH-64. Такім чынам, замест аднаго батальёна з верталётамі Apache, у Старым Свеце будуць увесь час знаходзіцца як мінімум тры такіх адзінкі.