АЭС «Фламанвіль». Фота Reuters
«Невялікі вентылятар па невядомых прычынах перагрэўся, у выніку чаго адбылася дэтанацыя, якая прывяла да сур'ёзнага задымлення. Падкрэслю, што гэта быў не выбух, а менавіта дэтанацыя, выкліканая тэхнічнымі прычынамі і не звязаная з халатнасцю. Следствам стала задымленне, уласцівае інцыдэнтам з узгараннем электраправодкі», — сказаў ён.
Як адзначыў прэфект, здарэнне ніяк не закранула ядзерную частку АЭС. «Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні, якое не мае нічога агульнага з ядзернымі ўстаноўкамі і радыеактыўнымі матэрыяламі. Ніякай рызыкі няма», — запэўніў Віткоўскі.
Прычыны паломкі вентылятара пакуль высвятляюцца. «Толькі што пачалося тэхнічнае расследаванне, спецыялістам трэба высветліць прычыны таго, што здарылася», — дадаў ён.