«Наша Ніва» патэлефанавала Марыне, кватэру яна насамрэч шукае. Праўда, сама яна не сцюардэса, а супрацоўніца рыэлтарскай кампаніі.
«Цікавасць да аб'явы ёсць. У асноўным людзі выпытваюць, сцюардэса ці не. Робяць кампліменты, кажуць, што крэатыўна, — каментуе Марына. — Наш народ трэба часам весяліць і рабіць так, каб яны свой дзень праводзілі на пазітыўнай ноце. Аб'ява не насцярожвае людзей, а, наадварот, многім падабаецца».
Марына не выключае, што пасля сцюардэсы можа з’явіцца хтосьці яшчэ.
А вось хто такі «Марак», і ці мае ён дачыненне да гэтай рыэлтарскай кампаніі — незразумела. Па словах Марыны, аўтара аб'явы ў агенцтве ведаюць, але выглядае, што ў іх ён не працуе.
Але ж і ў мора не ходзіць. «Дзякуй богу, не марак», — запэўніў Андрэй. Паводле яго слоў, ён не звязаны з рыэлтарскімі агенцтвамі, працуе на сябе і аб'яву прыдумляў сам, падгледзеўшы ідэю ў інтэрнэце.