Сёння і заўтра ў Даласе пройдзе аўкцыён Platinum Night («Плацінавая ноч»), галоўнымі лотамі на якім будуць узнагароды чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Корбут і каскадзёра Івела Кнівела, які праславіўся дзякуючы шматлікім трукам на матацыкле. Арганізатары аўкцыёну спадзяюцца, што агульная сума продажаў перавысіць 10 млн даляраў.

Вольга Корбут асабіста выставіла на аўкцыён сваю шырокую калекцыю ўзнагарод і значкоў, сярод якіх пяць алімпійскіх медалёў з Мюнхена-1972 і Манрэаля-1976, гімнастычны купальнік, у якім яна выступала ў Лондане ў 1973 годзе, і значок майстра спорту СССР, уручаны гімнастцы ў 1970 годзе.

Паўдзельнічаць у аўкцыёне праз інтэрнэт на сайце HA.com можа кожны ахвотны, паведамляе сайт sb.by. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0