Прадказальна хутка абмеркаванне пратэстаў супраць дэкрэта №3 з'ехалі ў плоскасць «Раcія можа скарыстацца». Вядома, можа. І не толькі Расія. Але штука ў тым, што да ручкі людзей даводзіць не Пуцін з вашынгтонскім абкамам. А ўласная ўлада.

Некаторыя таварышы ў высокіх кабінетах упарта не жадаюць заўважаць, што абстаноўка і ў краіне, і вакол радыкальна мяняецца. У Беларусі, калі па старой формуле «нізы не могуць (жыць на 40—80 рэ ў месяц) — вярхі не хочуць (мне да пенсіі 4 гады, пайду, тады сваімі рэформамі і займайцеся)». Значэнне гэтых пратэстаў якраз у тым, што гэта выразны, але пакуль нясмелы знак уладзе: «Хлопцы, па-старому больш не будзе. Бо не можа быць, нават калі вельмі хочацца».

Грамадства, у асобе сваёй часткі, няхай і не самай шматлікай, дае ўладзе знак, што ў краіне трэба мяняць не проста нешта, а вельмі многае. Іншае пытанне, ці здольная ўлада гэты знак патлумачыць дакладна і прапанаваць свой сцэнар пераменаў.

Рэакцыя ўлады, яе здольнасць выпрацаваць новую і эфектыўную праграму развіцця краіны ў інтарэсах усіх, а не толькі набліжаных да карыта, — гэта галоўнае пытанне.

І няздольнасць улады мяняцца, прычым хутка, апярэджваючы падзеі — галоўная пагроза для краіны.

А ці не каварны Пуцін з русаСМІ. Асабіста на маю думку, улада рэагуе ў стылі перакласці цяжкасці моманту на насельніцтва ў надзеі пераседзець складаныя часы.

Так, ёсць пазітыўныя зрухі, але ў іх: а) занадта мала ў маштабах краіны б) яны выкліканы ў першую чаргу паслабленнем самой улады в) яны з'яўляюцца часцяком прыватнай рэакцыяй на праблемы, а не часткай агульнага плана г) і галоўнае — ідуць з затрымкай на 2—3 гады. А час — галоўны рэсурс у адсутнасці іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?