Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац просіць штучна не напружваць сітуацыю вакол будаўніцтва бізнес-цэнтра ў Савецкім раёне непадалёк ад урочышча Курапаты.

Пра гэта мэр заявіў на сустрэчы з актывістамі, якія выступаюць супраць узвядзення будынка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінгарвыканкама.

«Мы вас пачулі. Правядзем кансультацыі з Міністэрствам культуры, іншымі арганізацыямі, навукоўцамі», — сказаў Андрэй Шорац. Ён паабяцаў, што дыялог па гэтай тэме будзе працягнуты. Прадстаўнікі гарадскіх уладаў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі канстатавалі, што на тэрыторыі забудовы няма месцаў пахаванняў ахвяр рэпрэсій, з чым пагадзіліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

У цяперашні час будаўнічыя працы на аб'екце не вядуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0