Расія гатовая і надалей працягваць змагацца з «Ісламскай дзяржавай» без дапамогі Злучаных Штатаў. Гэта вынікае з заявы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова ў адказ на просьбу ТАСС пракаментаваць публікацыю Associated Press, дзе гаворыцца пра планы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адкласці «здзелку з Расіяй».
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Фота: Міхаіл Метцэль / ТАСС
«Масква і так працягвае [барацьбу з ІД]», — прыводзіць агенцтва словы Пяскова.
Раней AP са спасылкай на крыніцы ў прэзыдэнцкай адміністрацыі паведаміла, што Трамп можа адкласці заключэнне «здзелкі з Расіяй» па сумеснай барацьбе з ІД на фоне скандалаў, выкліканых падазрэннямі з нагоды сувязяў прадстаўнікоў яго каманды з Масквой.