Намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Бельгіі Дыд'е Рэйндэрс заклікаў улады Беларусі да дыялогу з праціўнікамі «падатку на дармаедства». Пра гэта ён заявіў па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Бельгія заклікае ўлады Беларусі да дыялогу з праціўнікамі «падатку на дармаедаў», заявіў кіраўнік МЗС Бельгіі Дыд'е Рэйндэрс журналістам пасля перамоваў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем у сераду ў Мінску.

«Мы абмяркоўвалі сітуацыю дэманстрацый і затрыманняў сёння. Мы хацелі б, каб па гэтых пытаннях працягваўся дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю», — сказаў Рэйндэрс.

У адказ на гэта кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што «некаторыя спрабуюць выкарыстоўваць гэтыя маніфестацыі ў асабістых мэтах».

«Што тычыцца канкрэтных затрыманняў, там трэба паглядзець на ўдзельнікаў гэтых маніфестацый і вызначыць, хто ў іх удзельнічаў, — ці тыя асобы, хто непасрэдна быў падвержаны палажэнням гэтага дэкрэта. Нам здаецца, што многія асобы і тут, і за межамі Беларусі спрабуюць выкарыстоўваць гэтыя маніфестацыі ў сваіх асабістых мэтах», — заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?