У аўторак у сталіцу Грузіі прыляцяць прэзыдэнты пяці дзяржаваў — Нікаля Сарказі (Францыя), Лех Качыньскі (Польшча), Валдас Адамкус (Літва), Віктар Юшчанка (Украіна) і Хендрык Ільвес (Эстонія).

Кіраўнікі пяці краін маюць намер выказаць падтрымку Грузіі, яе народу і прэзыдэнту Міхаілу Саакашвілі. Як паведамляе прэс‑служба літоўскага лідэра, напярэдадні Валдас Адамкус праінфармаваў пра візыт кіраўніка ЗША Джорджа Буша, які падтрымаў ініцыятыву пяці прэзыдэнтаў эўрапейскіх краін.

Між тым, раніцай 12 жніўня расейскія і абхаскія падразьдзяленьні пашлі на штурм грузінскіх пазыцый у верхняй частцы Кадорскай цясьніны.

Цягам апэрацыі падразьдзяленьні задзейнічалі розныя віды зброі, у тым ліку артылерыю і ўстаноўкі залпавага агню «Град».

Міністар замежных справаў непрызнанай Абхазіі Сяргей Шамба заявіў, што па «зьвестках, якія ён мае, апэрацыя разьвіваецца па пляну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0