У Рэчыцы з акна дзявятага паверха ледзь не выпала чатырохгадовае дзіця.

Выратавальнікам 20 чэрвеня паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў міліцыі пра тое, што ў адчыненым акне дзявятага паверха дома на вуліцы Дастаеўскага поўзае маленькае дзіця. Аўталесвіца МНС праз пяць хвілін ужо была на месцы выкліку. Пры гэтым супрацоўніку РАУС удалося завабіць хлопчыка ўнутр кватэры, ён размаўляў з хлопчыкам праз зачыненыя ўваходныя дзверы. У гэты час ратавальнікі падняліся ў адкрытае акно кватэры. Пакуль міліцыя ехала за маці на працу, супрацоўнік МНС знаходзіўся з малым, чакаючы прыезду мамы.

Чатырохгадовы хлопчык - выхаванец дзіцячага сада, яго мама працуе прадаўцом. Дзякуючы зладжаным дзеянням МНС і МУС на гэты раз трагедыі пазбегнуць удалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?